Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея мяняе этнічнае аблічча


Кіргіскія мігранты ў Маскве

Кіргіскія мігранты ў Маскве

Тэндэнцыя да зьмяншэньня колькасьці насельніцтва ў Расеі трывае бесьперапынна з часоў распаду СССР. Паводле афіцыйных дадзеных, за восем першых месяцаў бягучага году колькасьць жыхароў Расеі зьменшылася на 80 тысячаў да 142,8 мільёна чалавек.

Юрый Крупноў, дырэктар маскоўскага Інстытуту дэмаграфіі, міграцыі і рэгіянальнага разьвіцьця, якога цытуе сёньняшняе выданьне брытанскага штодзёньніку Financial Times, мяркуе, што распад былой эканамічнай сыстэмы спрычыніўся да 10-20 мільёнаў заўчасных сьмерцяў на былой савецкай тэрыторыі, то бок, да ліку сувымернага з колькасьцю ахвяраў Другой сусьветнай вайны ў Савецкім Саюзе.

У Расеі сьмяротнасьць сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі 22-45 гадоў у чатыры-пяць разоў перавышае сьмяротнасьць у краінах Заходняй Эўропы.

Расейскі ўрад паставіў мэту пабольшыць насельніцтва краіны да 145 мільёнаў да 2025 году. Большасьць экспэртаў лічыць, што дасягненьне гэтага паказьніка толькі праз большую нараджальнасьць зьяўляецца нерэальным заданьнем. Шмат хто мяркуе, піша Financial Times, што насельніцтва Расеі можна пабольшыць толькі за кошт мігрантаў.

Насамрэч колькасьць мігрантаў у Расеі пастаянна расьце, адно што
Паводле неафіцыйных ацэнак, колькасьць жыхароў Масквы за апошняе дзесяцігодзьдзе пабольшала на 8 мільёнаў, якраз за кошт мігрантаў.

афіцыйная статыстыка ня ў змозе зафіксаваць гэтага росту. Напрыклад, паводле неафіцыйных ацэнак, колькасьць жыхароў Масквы за апошняе дзесяцігодзьдзе пабольшала на 8 мільёнаў, якраз за кошт мігрантаў.

Міграцыя ў Расею зь Сярэдняй Азіі і каўкаскага рэгіёну мяняе этнічнае аблічча Расеі і спараджае штораз большую небясьпеку этнічна-рэлігійнага
Белабародаў: Колькасьць мусульманскага насельніцтва ў Расеі ўжо 25%, што значна перавышае лічбу афіцыйнай статыстыкі, 14%.

напружаньня ў краіне. Ігар Белабародаў, дырэктар Інстытуту дэмаграфічных дасьледаваньняў у Маскве, кажа, што колькасьць мусульманскага насельніцтва ў Расеі цяпер дасягае ўжо 25%, што значна перавышае лічбу афіцыйнай статыстыкі, 14%. І гэтая тэндэнцыя росту будзе ўтрымлівацца, паколькі нараджальнасьць на мусульманскім поўдні Расейскай Фэдэрацыі самая высокая ва ўсёй краіне.

Белабародаў таксама ацэньвае, што пры цяперашніх тэмпах міграцыі ў Расею, вялікую долю якой складае і міграцыя кітайцаў у Сыбір ды расейскі далёкаўсходні рэгіён, у 2080 годзе 70% адсоткаў насельніцтва Расеі будуць складаць мігранты і іх нашчадкі.
XS
SM
MD
LG