Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шурхаю вярнулі ранейшы прысуд


Зьміцер Шурхай

Зьміцер Шурхай

Судзьдзя Маскоўскага суду Берасьця Марыя Леванчук задаволіла скаргу міліцэйскага начальніка і прызнала, што каардынатара стваранай партыі БХД Зьмітра Шурхая асудзілі законна.

Супраць Шурхая ў судзе сьведчылі супрацоўнікі міліцыі Бабічаў, Жук, Краўчук.

Абвінавачаны прасіў, каб у суд таксама выклікалі супрацоўніка КДБ Новікава, які ўдзельнічаў у затрыманьні Шурхая 28 чэрвеня. Аднак судзьдзя не задаволіла гэтае хадайніцтва.

Пасьля прысуду Шурхай заявіў, што судзьдзя ад самага пачатку працэсу прыняла бок міліцыянтаў. Ён таксама паабяцаў, што будзе абскарджваць гэтае рашэньне Леванчук.

Начальнік міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця Ігар Жыгалаў аспрэчваў у судзе рашэньне Маскоўскага суду, які раней апраўдаў Шурхая.

2 верасьня Маскоўскі суд Берасьця адмяніў ранейшую пастанову, паводле якой каардынатар БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай быў пакараны 7 суткамі арышту.

Зьмітра Шурхая затрымалі і зьвінавацілі ў брыдкаслоўі 28 чэрвеня, напярэдадні маўклівай акцыі. Аднак 21 ліпеня абласны суд адмяніў ранейшае рашэньне Маскоўскага суду і накіраваў справу на перагляд.
XS
SM
MD
LG