Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Надвор'е


Ва усходніх раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласьцяў пахмурна, на астатняй тэрыторыі – сонечна. Тэмпэратура паветра да +4 градусаў.

Сёньня ў Беларусі і ў сьвеце:


У кінатэатры «Рубін-Плаза» (Дзяржынскага 5) – прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная фэстывалю польскага кіно «МУВІМ». Пачатак а 11-ай.

На хімічным факультэце БДУ – Дні гісторыі навукі.

У Лёндане будзе абвешчаны ляўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год.

Таксама ў гэты дзень:


1867 – Аляска ад Расеі перайшла Злучаным Штатам Амэрыкі.

1918 – Чэхаславаччына абвясьціла незалежнасьць ад Аўстра-Угоршчыны

1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй

1922 – заснавана брытанская карпарацыя ВВС

1939 — войскі Чырвонай Арміі на падставе спэцыяльных пактаў аб узаемнай дапамозе ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі

1967 – савецкі касьмічны апарат Вэнэра-4 сеў на Вэнэру. Такім чынам, упершыню ажыцьцёўлена мяккая пасадка на іншую плянэту.

1993 – у Латвіі ўведзеная новая грашовая адзінка - лат


У гэты дзень нарадзіліся:

1130: Чжу Сі, кітайскі філёзаф

1523: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская у 1575—1596 (пам. 9.9.1596)

1680: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі

1891: Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы (пам. 6.11.1947)

1893: Уладзімір Уладамірскі, беларускі актор (пам. 24.1.1971)

1906: Алесь Салагуб, беларускі паэт (пам. 17.5.1934)

1919: Усевалад Кароль, беларускі палітычна-грамадзкі дзеяч (пам. кастр. 1984)

1947 – Юры Хашчавацкі, беларускі кінадакумэнталіст

У гэты дзень памерлі:


1893: Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар

1931: Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік

Цытата на памяць:

Многія з тых, хто пацярпеў у жыцьці паразу – гэта людзі, якія не разумеюць, як блізка яны знаходзіліся да посьпеху ў той момант, калі яны здаліся.

Томас Эдысан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG