Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура абвергла зьвесткі пра завядзеньне справы супроць музыкі Сяргея Міхалка


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок
Крымінальнай справы супраць лідэра гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка не заводзілі. Пра гэта 17 кастрычніка паведаміла БЕЛТА са спасылкай на адказнага супрацоўніка генпракуратуры Паўла Радзівонава. Паводле Радзівонава, музыку выклікалі ў пракуратуру «для праверкі выказваньняў на адрас уладаў Беларусі».

Зьвесткі пра тое, што Сяргея Міхалка выклікалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску на 13 кастрычніка, зьявіліся напярэдадні. Не выключалася, што падставай сталі выказваньні Сяргея Міхалка на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якія музыкант зрабіў пасьля канцэрту ў Санкт-Пецярбургу.

Падчас гэтага інтэрвію Сяргей Міхалок заявіў: «Ніякі ён не прэзыдэнт — чалавек, які ненавідзіць свой народ». «Любы чалавек кіраваў бы краінай лепш за Лукашэнку». «Я хачу, каб мае ўнукі свабодна хадзілі па родным горадзе і гаварылі на роднай мове, чыталі Янку Купалу і Якуба Коласа».

Лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок цяпер гастралюе ў Расеі. Вядома, што ў адказ на зьвесткі пра выклік у пракуратуру Сяргей Міхалок сказаў: «Прыеду, разьбяруся».

Заява супрацоўніка генпракуратуры Паўла Радзівонава:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG