Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cарказі Мілінкевічу: Эўразьвяз працягне палітычны ціск на беларускі рэжым


Ніколя Сарказі
Ніколя Сарказі
Пра гэта гаворыцца ў лісьце прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі да старшыні руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.

У сваім лісьце да прэзыдэнта Францыі Мілінкевіч напісаў пра жорсткія ўмовы ўтрыманьня палітзьняволеных у беларускіх турмах і працяг рэпрэсій.

"Для Францыі, як і для яе эўрапейскіх партнэраў, вызваленьне і спыненьне перасьледу палітычных зьняволеных, асуджаных пасьля падзеяў 19 сьнежня, — абавязковая ўмова для аднаўленьня дыялёгу. Краіны ЭЗ асабліва ўважліва адсочваюць умовы ўтрыманьня асуджаных прадстаўнікоў апазыцыі", — гаворыцца ў лісьце французскага прэзыдэнта.

Сарказі згадвае, што ў ЭЗ увялі візавыя санкцыі і замарозілі рахункі асобаў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях, а таксама наклалі эмбарга на ўвоз узбраеньня і рэпрэсіўных сродкаў. Паводле прэзыдэнта Францыі, "ЭЗ працягне палітычны ціск на беларускі рэжым да паляпшэньня сытуацыі", паведамляе прэс-служба руху "За свабоду".

"У гэтым кантэксьце Францыя выступае за падаўжэньне сьпісу індывідуальных санкцый адносна асобаў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях, накіраваных супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG