Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі патрабуе перакласьці на беларускую мову крымінальны кодэкс


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі рыхтуецца да судовага працэсу. Адначасова ён выступіў з ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага кодэксу на беларускую мову.

Пра гэта праваабаронца паведаміў у адным са сваіх лістоў Уладзімеру Лабковічу.

"Я зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў, у Вярхоўны суд і ў Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў з заявамі аб тым, што парушаюцца мае правы ў працэсе падрыхтоўкі да судовага працэсу і падчас будучага суду, паколькі ў Беларусі не існуе ні Крымінальнага, ні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу на беларускай мове", — піша з-за кратаў Алесь Бяляцкі, паведамляе "Вясна".

Праваабаронца просіць як мага хутчэй разгледзець гэтае пытаньне, а ў якасьці аргумэнтаў спасылаецца на адпаведныя артыкулы Канстытуцыі, Закон аб мовах.

"Фактычна, парушаецца маё права на абарону, паколькі падчас працэсу трэба ў галаве займацца самапальным перакладам юрыдычных тэрмінаў".

Пасьля доўгага перапынку лісты Бяляцкага зноў сталі даходзіць да адрасатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG