Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыс Джарвіс: МВФ не вылучае палітычных умоваў


Падчас працы місіі МВФ у Беларусі абмяркоўвалася пытаньне пра фінансавую падтрымку з боку МВФ. Але перш чым пачаць перамовы, беларускі бок павінен прапанаваць праграму пераўтварэньняў у эканоміцы і пацьвердзіць дзеяньнямі свае намеры наконт жорсткай эканамічна палітыкі.

Пра гэта паведаміў журналістам у Менску кіраўнік місіі МВФ Крыс Джарвіс па выніках працы місіі.

"Перш чым пачаць перамовы па праграме, у якасьці першага кроку патрабуецца дэманстрацыя цьвёрдасьці намераў улады, у тым ліку на самым высокім узроўні, па забесьпячэньні стабільнасьці і правядзеньня рэформаў. А таксама спатрэбіцца пацьвердзіць гэтыя намеры сваімі дзеяньнямі", адзначыў Крыс Джарвіс.

Ён рэкамэндаваў ураду перш за ўсё зьніжаць інфляцыю, стрымліваць дзяржаўныя выдаткі, рост заробкаў, абмежаваць крэдытаваньне дзяржпраграмаў.

"Крайне неабходна скараціць інфляцыю, якая вядзе да паніжэньня жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва і падмацоўвае дэвальвацыйныя чаканьні. Тая сытуацыя, якая назіралася дагэтуль, дазволіла скараціць дэфіцыт рахунку бягучых апэрацый, што мы вітаем і лічым важным. Аднак гэтыя дасягненьні могуць быць страчаныя пад узьдзеяньнем высокай інфляцыі. Для дасягненьня зьнешняй устойлівасьці і ўнутранай стабільнасьці важна, каб урад і Нацбанк зрабілі цяпер дзеяньні па скарачэньні інфляцыі".

На пытаньне, як паўплывае на новае крэдытаваньне наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў, ён адказаў, што МВФ не выстаўляе палітычных умоваў, але мусіць узгадніць, ці падтрымаць праграму падтрымкі канкрэтнай краіны, з дырэктарамі ад розных краін-сябраў МВФ. Усяго іх 180.

Джарвіс пазытыўна ацаніў палітыку стрымліваньня крызісу, намер уладаў выйсьці на адзіны курс і выказаў упэўненасьць у платаздольнасьці Беларусі па зьнешніх пазыках. Ён сказаў, што МВФ будзе працягваць супрацоўніцтва і кантактаваць зь беларускім бокам, але калі ў Менск прыедзе новая місія, невядома. Памер жа магчымага крэдыту МВФ для Беларусі пакуль не абмяркоўваўся.

Рэальнай размовы пра крэдыт не было, яна пераносіцца на няпэўны тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG