Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: зноў забаранілі сацыяльны пікет


Рыгор Грык
Рыгор Грык
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў актывісту “Руху за свабоду” Рыгору Грыку правядзеньне пікету “За жыцьцё бяз хлусьні й падману”. Гэта ўжо шосты пікет запар, які актывісту забараняюць. Актывіст хацеў выказаць пратэст “супраць росту цэнаў і ўсеагульнага зьбядненьня народу”.

У лісьце за подпісам намесьніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Дзьмітрыя Касьцюкевіча гаворыцца, што паводле "статыстычных дадзеных, сярэднемесячны заробак у цэлым па горадзе склаў 1 мільён 512 тысяч рублёў і вырас, параўнальна з адпаведным пэрыядам мінулага году, больш чым у 1,4 разы. У тым ліку ў жніўні заробак склаў 1 мільён 814 тысяч рублёў і ўзрос у 1,5 разоў параўнальна са жніўнем 2010 года. Сярэдні памер пэнсіі па ўзросту па горадзе на 1 верасьня 2011 году – 795 524 рублі, што больш чым у 1,8 разоў перавышае памер бюджэту пражытачнага мінімуму.”

Акрамя таго, Рыгору Грыку паведамілі, што “пазначаныя ў заяўцы лёзунгі не адпавядаюць мэтам і паняцьцям, якія замацаваны другім артыкулам закону аб масавых мерапрыемствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG