Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Квасьнеўскі заклікаў ЭЗ больш актыўна дапамагаць беларускім грамадзкім арганізацыям


Былы прэзыдэнт Польшчы лічыць, што Эўразьвяз павінен разьвіваць адносіны з грамадзкімі арганізацыямі, з палітыкамі і падтрымліваць іх. Пра гэта ён сказаў 16 кастрычніка ў эфіры ўкраінскага "5 канала".

"Мая парада для Эўрапейскага зьвязу -- гэта не сядзець і нічога не рабіць, а мець актыўную палітыку ў напрамку Беларусі. Нам трэба разьвіваць адносіны з грамадзкімі арганізацыямі, зь людзьмі, з палітыкамі з розных палітычных сіл, і дапамагаць ім для таго, каб яны маглі працаваць і выказваць сваё меркаваньне. Трэба арганізаваць для студэнтаў, маладых людзей зь Беларусі стыпэндыі ў краінах Эўрапейскага зьвязу. Для нас гэта арганізоўвалі ў Заходняй Эўропе ў 70-80-я гады, і гэта дапамагло", -- заявіў Квасьнеўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG