Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наста Палажанка: Спэцслужбы адбіраюць падарункі ў жанчын і гуляюцца ў лялькі


Наста Палажанка

Наста Палажанка

Супрацоўнікі спэцслужбаў тры гадзіны пратрымалі ў пастарунку актывіста Маладога фронту Зьмітра Крамянецкага. Яго затрымалі вечарам 14 кастрычніка ля менскага аўтавакзалу «Ўсходні», калі юнак забіраў перададзеныя з Горадні лялькі. Лялькі зрабілі ўласнымі рукамі гарадзенскія маладафронтаўцы, каб падараваць іх матулям і родным палітзьняволеных на Дзень маці 14 кастрычніка.

Намесьніца старшыні Маладога фронту Наста Палажанка: «Гэтыя лялечкі-званочкі вельмі сымбалічныя ў беларускім мастацтве. Раней яны вывешваліся на парозе дому ў беларускіх сем’ях тады, калі муж ці сын сыходзілі на вайну. І мы таксама хацелі прынесьці добрую вестачку пра тое, што хутка ўсе будуць дома. Але добрыя вестачкі ў нас канфіскавалі, і перадавалі мы кветкі з пачастункамі ўжо бязь лялек. Гэтак мы павіншавалі з Днём маці Алу Ўладзімераўну Саньнікаву, Марыну Адамовіч, Ірыну Халіп.

Нашага хлопца „выкінулі“ з пастарунку праз тры гадзіны без складаньня пратаколу, а лялькі канфіскавалі дзеля „далейшага абсьледаваньня дадзенага матэрыялу“.

Калі яны думаюць, што яны спынілі нейкі злачынны намер, то гэта ілюзія. Калі думаюць, што моцна нам „насалілі“, дык гэта таксама ілюзія, бо мы маглі павіншаваць матуляў і бязь лялек, што мы і зрабілі. Гэты факт сьведчыць толькі пра абсалютную нізасьць спэцслужбаў. Ім не патрэбны нават той новы законапраект аб КДБ, які ўціхую спрабуюць прыняць. Бо карыстаюцца дзіцячымі сродкамі, адбіраюць падарункі ў жанчын і гуляюцца ў лялькі. Таму ў мяне не ўзьнікае думкі пра тое, што яны возьмуць у рукі зброю, калі бачу, якімі глупставамі яны займаюцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG