Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка неўзабаве наведае Расею, паведаміў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Пра гэта ён сказаў 14 кастрычніка ў дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве, дзе віншаваў з прафэсійным сьвятам працаўнікоў вёскі, перадае РИА Новости.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы, півавар па прафэсіі, паскардзіўся прэзыдэнту Расеі на тое, што беларускія вытворцы піва знаходзяцца ў больш выгодным становішчы, бо плацяць меншы падатак.

«Зь літра акцыз беларусы плацяць 2 рублі, а мы — 10 рублёў. Атрымліваюцца каэфіцыенты такія, што яны свабодна заходзяць на расейскі рынак», — сказаў ён.

«Прыедзе хутка прэзыдэнт Беларусі, пагаворым і пра гэта», — паабяцаў Мядзьведзеў.

На пытаньне, ці можна на яго спаслацца, Мядзьведзеў адказаў:
«Спашліцеся, калі будзеце зь беларусамі размаўляць. Насамрэч, Лукашэнка хутка прыедзе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG