Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 15-16 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Надвор’е:


У суботу – дождж, да +14, у нядзелю без ападкаў, да +6.

У Беларусі і ў сьвеце:


16 кастрычніка -- у Менску ў WestWorld Club (вул. Старажоўская, 15а) – міжнародны музычны фэстываль нефармальнай музыкі «Іншы сьвет». Пачатак а 17-ай.

16 кастрычніка – у Гаазе (Нідэрлянды) акцыя салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, з семьямі гвалтоўна зьніклых, з усімі ахвярамі рэжыму. Акцыя адбудзецца з 13 да 14 гадзін каля будынку Міжнароднага суду па адрасе Carnegieplein, 2.

Ёсьць нагода:


16 кастрычніка – у ЗША Дзень боса


Таксама ў гэтыя дні:


15 кастрычніка:

1432 — Польшча і ВКЛ падпісалі Гарадзенскую вунію

1929 — заснаваны Інстытут Гісторыі НАН БССР

16 кастрычніка:

1946 — на вырак Нюрнбэрскага трыбуналу пакараныя сьмерцю: Ёахім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк, Вільгельм Фрык, Юліюс Штрайхэр, Фрыц Заўкель, Альфрэд Ёдэль, Артур Зайс-Інкварт

1978 — Караль Вайтыла быў абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ

Нарадзіліся 15 кастрычніка:

70 да н.э.: Публіюс Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт.

1814 — Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт

1844: Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філосаф (пам. 1900).

Памерлі 15 кастрычніка:

1611 — Ян Пётра Сапега, вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік інтэрвэнцыі Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву

1817 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША

1833: Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 25.9.1765)

1917 — Мата Хары, самая знакамітая шпіёнка Першай сусьветнай вайны

1959 — Сьцяпан Бандэра, палітычны дзеяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў

Нарадзіліся 16 кастрычніка:

1854: Оскар Уайльд, ірландскі літаратар

1890: Майкл Колінз, ірландскі нацыянальны герой, рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч (пам. 22.8.1922)

1957 — Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменьнік

Памерлі 16 кастрычніка:

1793 — Марыя-Антуанэта, каралева Францыі

Мінус 365:


Бел-чырвона-белы пікет ля плошчы Перамогі

Цытата на памяць:


«Найлепшым аўтарам будзе той, хто саромеецца стаць пісьменьнікам». Ніцшэ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG