Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявонцій Чыпурных абскарджвае прысуд за Народны сход у Берасьці


Намесьнік старшыні Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Лявонцій Чыпурных абскарджвае ў абласным судзе вырак Маскоўскага суду Берасьця.

3 кастрычніка палітыку прысудзілі 5 сутак арышту пасьля затрыманьня падчас збору подпісаў за Народны сход. Выйшаў з ізалятара ён толькі пасьля 18 гадзіны ў дзень сходу.

З рашэньнем Маскоўскага суду ён не пагадзіўся, таму будзе абскарджваць яго ў вышэйшых інстанцыях:

«Мяне асудзілі паводле неіснуючага артыкула, таму я буду дабівацца праўды да апошняга. Калі абласны суд не задаволіць маю скаргу, то маю намер зьвяртацца і ў Вярхоўны суд, і нават у міжнародныя структуры».

Паседжаньне абласнога суду адбудзецца 20 кастрычніка а 9:30.
XS
SM
MD
LG