Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


Сонечна, тэмпэратура ад мінус аднаго да +8 градусаў.

У Беларусі і сьвеце:

У Нацыянальным мастацкім музэі – прэсавая канфэрэнцыя з нангоды выставы “Традыцыйнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Японіі”.

У Бэрне (Швэйцарыя) – Асамблея Міжнароднага парляманцкага саюзу

Таксама ў гэты дзень


1346 — падчас бітвы пры Нэвілз-Кросе была разгромленая армія Шатляндыі ангельскімі войскамі. Шатляндзкі кароль Давід ІІ ўзяты ў палон.

1448 — туркі разьбіваюць вугорскія войскі ў другой бітве на Косавым полі

1483 — папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізыцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў ды жыдоў

1588 --у пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Часам гісторыкі называюць яго першай эўрапейскай канстытуцыяй. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.

1696 --у нарадзіўся Аўгуст III – вялікі князь літоўскі і кароль польскі, адзін з колішніх кіраўнікоў нашага краю. Аўгуст III ня меў сваіх палітычных канцэпцыяў, і таму кіравалі фаварыты. Цэнтральная ўлада амаль ня дзейнічала, а мясцовыя ўлады ў паветах праводзілі сваю самастойную палітыку. У выніку краіна ўсё больш трапляла ў залежнасьць ад Расеі. Калі ж Аўгуст III памёр у 1763 годзе, частка Беларусі ўжо была далучаная да Расейскай імпэрыі.

1831 — Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі

1869 — па заданьні газэты «Нью-Ёрк Геральд» Генры Стэнлі адправіўся шукаць экспэдыцыю Дэвіда Лівінгстона, які зьнік у Афрыцы

1905 — Мікалай II падпісвае Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў

1918 — Вугоршчына аб’явіла аб незалежнасьці ад Аўстрыі

1924 — у Пінску заснаваны Музэй Беларускага Палесься

1933 — Альбэрт Айнштайн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Нямеччыны

1959 — паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» аб’явіла аб тым, што ёю былі зроблены першыя штучныя алмазы

1961 — адкрыўся XXII зьезд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была прынятая 3-я Праграма КПСС і аб’яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадзтва да 1980 году. Зьезд прыняў рашэньне аб вынасе цела Сталіна з Маўзалею.

1961 — у нью-ёрскім Музэі сучаснага мастацтва была выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 сьнежня нехта зьвярнуў увагу на тое, што картына вісіць нагамі ўгору.

1962 — першы выступ «Бітлз» на брытанскім телебачаньні

1964 -- ў Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты. Вучоныя кажуць, што калі б Беларусь цалкам жыла толькі за кошт свае нафты, дык выбрала б увесь запас за 30 гадоў.

1967 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Валасы»

1968 — пачаўся паэтапны вывад союзных войскаў з тэрыторыі Чэхаславакіі

1988 — у Лёндане ўпершыню выканана 10-я сымфонія Людвіга ван Бэтховэна, якую доўгі час не маглі знайсьці. Яна была адрэстаўравана ангельскім дасьледчыкам Бары Куперам на падставе знойдзеных у Бэрліне папераў вялікага кампазытара

1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры

У гэты дзень нарадзіліся:

1785: Тадэвуш Валянскі, польскi гісторык і археоляг

1865: Люцыян Жалігоўскі, генэрал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

1900: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік

У гэты дзень памерлі:

1849: Фрэдэрык Шапен, польскі кампазытар і піяніст

1976: Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.

Цытата на памяць:


“Музыка ня мае Бацькаўшчыны” Фрэдэрык Шапэн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG