Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч: "Народны сход" сёньня — тое ж, што "Народны фронт" учора


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч
Суд Савецкага раёну Менску пакараў сустаршыню аргкамітэту Народнага сходу Віктара Івашкевіча за акцыю 8 кастрычніка. Івашкевіча і яшчэ каля двух дзясяткаў актывістаў руху асудзілі паводле абвінавачаньня ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. Якой будзе стратэгія арганізатараў кампаніі ва ўмовах рэпрэсіяў.

Віктар Івашкевіч, пакараны буйным штрафам, зазначае, што падчас ўчарашняга шматгадзіннага працэсу судзьдзя Кірыл Полулех ніяк не хацеў рэагаваць на той факт, што народныя сходы адбываліся паводле закону "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах", а не паводле закону аб масавых мерапрыемствах:

"Судзьдзя ў прынцыпе не хацеў браць пад увагу існаваньне такога закону. Вось такое стаўленьне ўлады да нашага заканадаўства, выбарачнае: гэты закон я прымаю пад увагу, а наконт гэтага лічу, што яго няма. Хаця ён ёсьць".

Судовыя пакараньні, іншыя рэпрэсіі, як мяркуе Віктар Івашкевіч, істотна не паўплываюць на падрыхтоўку наступных акцыяў, на разгортваньне ўсёй кампаніі, у тым ліку і дзякуючы падтрымцы, якую маюць рэпрэсаваныя з боку праваабаронцаў. Тым ня меней ёсьць патрэба карэкціроўкі тактыкі, прызнаў спадар Івашкевіч:

"Мая выснова такая, што аргкамітэт народнага сходу павінен быць
Немагчыма змагацца за правы людзей, калі яны самі не змагаюцца...

каардынацыйным цэнтрам ініцыятыў грамадзян па абароне сваіх правоў. Але не ўзамен ініцыятываў людзей. Мы будзем заклікаць людзей, каб яны праводзілі такія сходы па сваіх прадпрыемствах, дамах, дварах, стваралі групы падтрымкі патрабаваньняў, якія былі агучаныя на сходах 8 кастрычніка, абіралі сваіх прадстаўнікоў і прысылалі іх у аргкамітэт. Немагчыма змагацца за правы людзей, калі яны самі не змагаюцца".

Віктар Івашкевіч зазначыў, што на наступным тыдні актывісты кампаніі з усёй Беларусі зноў зьбяруцца, каб ухваліць рашэньне наконт плянаў на будучыню, у тым ліку і адносна сходаў 12 лістапада. У аргкамітэт днямі зьвярнуліся жыхары мікрараёнаў Магілёва, рабочыя МТЗ, якія хочуць далучыцца да кампаніі народных сходаў, паведаміў Івашкевіч:

"Разгортваньне гэтай кампаніі, гэтага руху "Народны сход" павінна зараз адбывацца пэрманэнтна. І ў гэтым сэнсе так можна сказаць, што "Народны сход" сёньня — гэта "Народны фронт" учора, у 90-м годзе, у які павінны былі б аб'яднацца ўсе людзі, што ставяць канкрэтныя мэты зьмены сытуацыі ў Беларусі".

Іншы сустаршыня аргкамітэту кампаніі Генадзь Фядыніч бачыць пэўную разгубленасьць уладаў у дачыненьні да народных сходаў:

"Улада ня ведае, што рабіць з актыўнасьцю грамадзян, якая трапіла пад закон аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах. Хай яна была ня вельмі масавая, але яна была ў 11 гарадах. Безумоўна, з тымі людзьмі, якія вызначаныя ўпаўнаважанымі, мы будзем зьбірацца і вырашаць, як весьці падрыхтоўку далей і не рабіць больш тых памылак, якія мы, магчыма, зрабілі гэтым разам. Гэта ўсё павінны вырашаць прадстаўнікі грамадзян".

Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч
Паводле Генадзя Фядыніча, сходы 12 лістапада адбудуцца, калі на гэта будуць людзкія рэсурсы:

"Мы ня будзем падстаўляць людзей дзеля таго толькі, што трэба кагосьці прапіярыць і вывесьці 500—1000 чалавек. Гэтага нельга рабіць. І я лічу, што калі мы будзем бачыць, што мы ня можам вывесьці людзей, што яны падтрымліваюць нас толькі седзячы ў кватэрах, то, мабыць, будуць нейкія іншыя прапановы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG