Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзіны абменны курс заплянаваны на канец кастрычніка


Тарас Надольны
Тарас Надольны
Нацыянальны банк Беларусі да канца кастрычніка плянуе ўніфікаваць абменны курс, паведаміў намесьнік старшыні НБ Тарас Надольны.

"Пры канцы кастрычніка мы пяройдзем да адзінай гандлёвай сэсіі. У якасьці кароткатэрміновай тактычнай задачы мы ставім перад сабой мэту: не пазьней за 1 лістапада перайсьці да адзінай гандлёвай сэсіі і адзінага абменнага курсу", — заявіў Надольны.

"Будзе зачыненая гэтак званая асноўная сэсія на біржы, а тое, што цяпер называецца дадатковай сэсіяй, стане адзінай гандлёвай сэсіяй", — паабяцаў Надольны.

"Дадатковая сэсія як часовы інструмэнт згуляла сваю ролю рынкавага арыенціру, адпрацаваныя тэхнічныя моманты і неабходныя мэханізмы аднаўленьня валютных пазіцыяў банкаў. Цяпер асноўнай задачай зьяўляецца забесьпячэньне прапановы валюты на біржы. Такі прыток можа быць забясьпечаны за кошт зьліцьця курсаў на рынкавых прынцыпах", — адзначыў намесьнік кіраўніка НБ.

"Пасьля пераходу на адзіны курс мы чакаем, што курс разьвернецца ў адваротны бок. Няма нічога страшнага ў тым, што цяпер курс слабее. Дакладна гэтаксама ён можа зноў разьвярнуцца і ўмацоўвацца", — лічыць Тарас Надольны, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG