Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Бузінаева будуць судзіць за Народны сход


На сябра аргкамітэту Народнага сходу Віктара Бузінаева склалі пратакол за парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы. Дата суду пакуль невядомая. Міліцыянты сказалі Бузінаеву, каб чакаў позвы.

8 кастрычніка Бузінаева затрымалі, калі ён зьбіраўся зачытаць рэзалюцыю Народнага сходу. Тады яго завезьлі ў міліцыю. Але да ўправы ўнутраных спраў прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, якія запатрабавалі, каб Бузінаева вызвалілі. Міліцыянты адпусьцілі яго.

Віктар Бузінаеў таксама кіруе гарадзкой суполкаю АГП.
XS
SM
MD
LG