Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 кастрычніка пасьля цяжкай хваробы на 66-м годзе жыцьця памёр беларускі журналіст, пісьменьнік і сцэнарыст Анатоль Казловіч.

Анатоль Казловіч нарадзіўся ў вёсцы Горскі Бярозаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці

Анатоль Казловіч працаваў у "Сельскай газеце", загадваў аддзелам нарысу і публіцыстыкі часопісу "Нёман", амаль чвэрць стагодзьдзя быў уласным карэспандэнтам маскоўскай "Літаратурнай газеты" па Беларусі, арганізаваў і рэдагаваў фэрмерскую газэту "Новая зямля", праваабарончае выданьне "Круг", працаваў першым намесьнікам галоўнага рэдактара газеты "Народная воля".

Ён выкладаў журналісцкія дысцыпліны ў Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва і ў ЭГУ.

Аўтар амаль двух дзясяткаў кнігаў, сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў.

Казловіч быў ляўрэатам літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG