Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Стаўка рэфінансаваньня павінна быць на ўзроўні інфляцыі — каля ста працэнтаў"


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч
Нацыянальны банк Беларусі з 14 кастрычніка павышае стаўку рэфінансаваньня на 5 працэнтных пунктаў — да 35% гадавых. Ці слушны гэта крок на шляху да стабілізацыі беларускага рубля? Наколькі ён спалучаецца з падвышэньнем заробкаў і фінансаваньнем шматлікіх праектаў? Што рабіць тым людзям, якія бралі рублёвыя крэдыты, працэнты па якіх прывязаныя да стаўкі рэфінансаваньня?

На гэтыя пытаньні адказвае былы кіраўнік Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.


Цыганкоў: "Ці правільны крок — падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня? Ці прывядзе ён да макраэканамічнай стабілізацыі, як сьцьвярджае Нацбанк?"

Багданкевіч: "Палітыка правільная, але слабая. Я вось думаю, ці зручна мне, прадстаўніку апазыцыі, гаварыць, што стаўка павінна быць на ўзроўні інфляцыі — каля ста працэнтаў. Гэта абмяжуе рост рублёвай грашовай масы".

Цыганкоў: "Ясна, што за гэты каляндарны год узровень інфляцыі дасягне ста працэнтаў, ужо 79. Але нібыта апошнія месяцы інфляцыя трошкі прыпынілася. Няўжо стаўка рэфінансаваньня павінна апярэджваць гэты рост?"

Багданкевіч: "Так, павінна апярэджваць. Звычайна стаўка ўсталёўваецца з разьліку на год. А інфляцыя ўжо 79 працэнтаў, стаўка мусіць быць ня меншаю".

Цыганкоў: "Але вы разважаеце з пункту гледжаньня чыстай эканомікі. А што рабіць тым людзям, якія ўзялі рублёвыя крэдыты, працэнты па якіх прывязаныя да стаўкі рэфінансаваньня? Цяпер, напрыклад, яны плацяць мільён у месяц, а калі стаўка павялічыцца ў тры разы — будуць плаціць 3 мільёны?"

Багданкевіч: "Я ім магу сказаць, што былі выбары і трэба было выбіраць кампэтэнтныя ўлады. Мае рацыю Лукашэнка, калі кажа, што народ сам вінаваты. Трэба было галасаваць за прафэсіяналаў. А не за тую палітыку, калі на чале Нацбанку быў будаўнік. Цяпер вось прызначаная зноў не макраэканаміст, а банкір камэрцыйнага толку, якая фундамэнтальна не разьбіраецца ў макраэканоміцы, грашовай сыстэме. Патрэбны іншыя людзі. Але хто вінаваты, калі не народ, які так прагаласаваў?"

Цыганкоў: "Але палітыка ўладаў не выглядае вельмі пасьлядоўнай. Стаўка расьце, але крэдыты выдаюцца, праекты фінансуюцца, грошы "на бульбу" выдаюцца…"

Багданкевіч: "Так, таму і расьце грашовая маса. За апошнія час — яшчэ на трыльён рублёў. Дык трэба ж гэта спыніць. А яны сядзяць пад венікам і толькі зьдзіўляюцца, чаму курс расьце, чаму цэны растуць. Трэба перастаць ствараць грашовую масу, крэдытуючы неэфэктыўныя праекты. Спыніць рост заробку ў чыноўнікаў, вэртыкальшчыкаў, якія давялі краіну да ручкі".
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG