Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДНЁМ...


...пойдзе праліўны дождж, перастане надвячоркам. Вецер паўночны, парывісты. Тэмпэратура: 3-7.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У галерэі Беларускага саюзу дызайнэраў (Менск, Брылеўскага, 14) прэзэнтацыя фотапраекту Міхала Анемпадыстава «Underground». Пачатак а 18.00.

Выступы гуртоў «Skyforger» (Латвія) і «Зьніч» (Беларусь) у клюбе Re:public у Менску, пачатак а 18.00.

У Празе адбываецца сустрэча кіраўнікоў урадаў Вышэградзкай групы (Чэхія, Славаччына, Польшча, Вугоршчына).

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мюн-бак супольна наведаюць Дэтройт, сталіцу амэрыканскай аўтамабільнай вытворчасьці.

У Парыжы пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў фінансаў «вялікай дваццаткі».

14 кастрычніка – Дзень маці ў Беларусі і Дзень настаўніка ў Польшчы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1851 – у Лёндане заснавана адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце, Ройтэрз.

1946 – у Лёндане заснавана Міжнародная арганізацыя стандартызацыі.

1964 – Леанід Брэжнеў замяніў Мікіту Хрушчова на пасадзе генэральнага сакратара КПСС.

1981 – Хосьні Мубарака выбралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:


1890 – амэрыканскі генэрал і 34-ты прэзыдэнт ЗША Дуайт Эйзэнхаўэр.

1899 – беларускі пісьменьнік Адам Бабарэка.

1915 – беларускі пісьменьнік Усевалад Краўчанка.

1940 – брытанскі сьпявак Кліф Рычард.

1946 – Дэн Маккафэрты, заснавальнік і вакаліст рок-гурту "Nazareth".

У гэты дзень памерлі:


1977 – амэрыканскі сьпявак і актор Бінг Кросбі.

1990 – амэрыканскі кампазытар і дырыжор Леанард Бэрнстайн.

2004 – беларускі пісьменьнік Іван Шамякін.

МІНУС 365:


Выратавальная апэрацыя ў Чылі завяршылася трыюмфам.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Інтэлектуал – гэта чалавек, які ўжывае больш словаў, чым трэба, каб сказаць больш, чым ён ведае».

Дуайт Эйзэнхаўэр
XS
SM
MD
LG