Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што супраць былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі была ўзбуджаная новая крымінальная справа.

Пра гэта 13 кастрычніка заявіў начальнік галоўнай сьледчай управы СБУ Іван Дзеравянка.

Цімашэнка абвінавачваецца ў тым, што яна перавяла на дзяржаўны бюджэт доўг у 405 мільёнаў даляраў, які мела кіраваная ёю карпарацыя «Адзіныя энэргетычныя сыстэмы Ўкраіны» перад Міністэрствам абароны Расеі.

Цімашэнка кіравала «Адзінымі энэргетычнымі сыстэмамі Ўкраіны» ў 1995-1997 г.г.

Паводле Івана Дзеравянкі, Юлія Цімашэнка, будучы прэзыдэнтам і фактычным уласьнікам карпарацыі "Адзіныя энэргетычныя сыстэмы Ўкраіны", па папярэдняй змове з экс-прэм'ерам Паўлам Лазарэнкам, зьдзейсьніла «замах на растрату сродкаў дзяржбюджэту Ўкраіны ў асабліва буйных памерах шляхам ускладаньня на Кабінэт міністраў Украіны абавязаньняў прыватнай карпарацыі АЭСУ перад Мінабароны РФ».
XS
SM
MD
LG