Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка рэфінансаваньня вырасла да 35 працэнтаў


Нацыянальны банк Беларусі
Нацыянальны банк Беларусі
Нацыянальны банк Беларусі з 14 кастрычніка павышае стаўку рэфінансаваньня на 5 працэнтных пунктаў, да 35% гадавых. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце Нацбанку.

"Дадзенае рашэньне зьяўляецца чарговым крокам у пасьлядоўнай рэалізацыі агульнаэканамічнай палітыкі Нацыянальнага банку і ўраду, накіраванай на макраэканамічную стабілізацыю, памяншэньне ціску на абменны курс беларускага рубля і зьніжэньне ўзроўню інфляцыі", - гаворыцца ў паведамленьні.

Сёлета стаўка рэфінансаваньня ўзрастае ўжо дзясяты раз. Апошні раз Нацбанк падвышаў стаўку рэфінансаваньня 14 верасьня на 3 працэнтных пункты – з 27 да 30 працэнтаў.

Як раней зьмяняляся стаўка рэфінансаваньня ў 2011-годзе, у працэнтах




Стаўка рэфінансаваньня вызначае пад які працэнт галоўны банк краіны пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асобаў па і крэдытах, якія прадастаўляюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG