Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч спадзяецца, што Цімашэнку выпусьцяць пасьля апэляцыі


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў, што неўзабаве ва Ўкраіне будзе зьмененае крымінальнае заканадаўства, і што апэляцыйная справа Юліі Цімашэнкі будзе адбывацца ва ўмовах гэтага новага заканадаўства.

«Калі да апэляцыі будуць прынятыя адпаведныя законы, суд іх улічыць. Суд будзе разглядаць справу паводле тых законаў, якія тады будуць дзейнічаць,» – сказаў Януковіч журналістам на брыфінгу ў Хмяльніцкай вобласьці.

Паводле назіральнікаў украінскай палітычнай сцэны, вызваленьне Юліі Цімашэнкі можа адбыцца ў выніку таго, што Вярхоўная Рада ўхваліць папраўкі ў крымінальнае заканадаўства, якія дэкрыміналізуюць адказнасьць за перавышэньне паўнамоцтваў высокапастаўленымі службовымі асобамі Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG