Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апякунства над Алесем Бяляцкім узяла віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу


У рамках кампаніі апякунства над беларускімі палітычнымі зьняволенымі, ініцыяванай праваабарончай арганізацыяй «Libereco - Партнэрства ў імя правоў чалавека», патранаж над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, узятым пад варту 4 жніўня, узяла на сябе Катрын Герынг-Экард, віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Нямеччыны. Пра гэта паведамляе Інфармацыйны офіс Салідарнасьці зь Беларусьсю.

«Я стала апекуном старшыні беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, які таксама зьяўляецца віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Алесь быў затрыманы 4 жніўня 2011 году ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай у адпаведнасьці з артыкулам 243.2 Крымінальнага кодэксу Беларусі («утойваньне прыбытку ў асабліва буйным памеры»). Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці », - тлумачыць сваю пазыцыю віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу.

«Як і астатнія беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, я мяркую, што яго ўтрыманьне пад вартай зьяўляецца палітычна матываваным і нацэлена на перашкоды яго законнай дзейнасьці ў якасьці абаронцы правоў чалавека. На працягу больш чым двух месяцаў Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў зьняволеньні, і цяпер яму не дазваляецца пісаць і атрымліваць лісты. Таму я лічу, што Алесь зьяўляецца вязьнем сумленьня. Я заклікаю да яго неадкладнага і безумоўнага вызваленьня і патрабую гарантый абароны яго жыцьця і фізычнага стану».
XS
SM
MD
LG