Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька


Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў. Адзін з ініцыятараў спробы імпічмэнту прэзыдэнта (1996). Ад 2000 году — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у 2005 г. саступіў усяго некалькі галасоў А.Мілінкевічу, ледзь ня стаўшы адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта 2006 г. Балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2008 г.

Падчас выбарчай кампаніі 2010 году быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. 20 сьнежня 2010 году пасьля падзеяў на Плошчы быў затрыманы ў сваёй кватэры. Да 6 красавіка знаходзіўся ў СІЗА КДБ.

За ўдзел у палітычнай дзейнасьці ня раз прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. Жанаты, мае сына.
XS
SM
MD
LG