Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рынкавы курс беларускага рубля пераадолеў мяжу 9 тысяч за даляр, зьнізіўшыся ў чацьвер на 3,4 працэнта, і склаў 9010 рублёў.

Рынкавы курс беларускага рубля да даляра на дадатковай сэсіі Менскай валютна-фондавай біржы сёньня зьнізіўся яшчэ на 300 рублёў, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», спасылаючыся на ўдзельнікаў таргоў.

Чарговае паслабленьне беларускага рубля да даляра наступіла ўсьлед за яго зьніжэньнем у сераду на 6% і на 3,8% у аўторак.

Такім чынам, за тры дні рынкавы курс беларускага рубля зьнізіўся на 1090 рублёў, або на 13,76%, пасьля зьніжэньня на 3,8% на мінулым тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG