Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьлед матылька. Освальд у Менску»

абноўлена

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла новая кніга «Сьлед матылька. Освальд у Менску». На яе старонках аўтар — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук — зьдзейсьніў дакумэнтальнае падарожжа ў Менск пачатку 1960-х. У Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі.


Аляксандар Лукашук. Паляваньне на пустату

З выступу на прэзэнтацыі кнігі "Сьлед матылька"


Сяргей Дубавец
Дубавец: «У беларускай літаратуры гэта — беспрэцэдэнтная кніга»

«Я як рэдактар працаваў над кнігай год, і працаваў зь вялікім задавальненьнем, таму што сам матэрыял і тое, як ён пададзены аўтарам, у беларускай літаратуры бадай што беспрэцэдэнтны, калі ў беларускі кантэкст пасяляецца постаць сусьветнага маштабу. Освальд лічыцца забойцам амэрыканскага прэзыдэнта Кенэдзі, і дзякуючы гэтаму яго імя ведаюць ва ўсім сьвеце. А тое, што ён некалькі гадоў жыў у Менску, як бы падцягвае Менск, нашу рэчаіснасьць да сусьветнага маштабу», — адзначае рэдактар кнігі Сяргей Дубавец.

Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч: «Аляксандар Лукашук нас падмануў. І як мінімум — двойчы»

«Аляксандар Лукашук нас падмануў. І як мінімум — двойчы. Яго кніга „Сьлед матылька“ мае падзагаловак „Освальд у Менску“. Але гэтая кніга зусім не пра Лі Гарві Освальда — забойцу амэрыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі. Яна — пра той час і тую эпоху, калі адбылося гэтае злачынства. І галоўны герой тут — зусім ня Освальд. Ён адыгрывае адно ролю інтрыгі, якая падбухторвае ўвагу чытача, штурхае ўзяць у рукі кнігу і не выпускаць яе з рук, пакуль кніга не прачытаецца. Але пакуль кніга яшчэ чытаецца, ты разумееш, што гэта зусім не журналісцкае дасьледаваньне, як чакаў, а літаратурны раман у выглядзе журналісцкага дасьледаваньня», — гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.

Першымі ўладальнікамі кнігі сталі жыхары дому на Камуністычнай, 4 у Менску, дзе жыў Лі Харві Освальд. Кнігі суседзям Освальда падпісаў аўтар Аляксандар Лукашук.

"Сьлед матылька. Освальд у Менску"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00
Наўпроставы лінк

PDF-вэрсія кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску» (2,7 Мб).
Гэта 23-я кніга з сэрыі «Бібліятэка «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG