Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава зьбірае грошы ў бюджэт, не чакаючы канца году



Пяць высокарэнтабэльных беларускіх прадпрыемстваў па выніках працы ў першым паўгодзьдзі пералічаць у бюджэтны фонд нацыянальнага разьвіцьця больш за 1 трыльён 200 мільярдаў рублёў.

Асноўным донарам будзе «Беларуськалій», які пералічыць 1 трыльён 200 мільярдаў рублёў, паведамляе партал tut.by са спасылкай на апублікаваную сёньня пастанову Савета Міністраў №1336.

Упершыню з 2005 году, калі быў створаны фонд, дзяржава бярэ грошы ў прадпрыемстваў, не чакаючы канца году. Дагэтуль прадпрыемствы пералічвалі частку прыбытку роўнымі штомесячнымі плацяжамі цягам году, наступнага за справаздачным.

Датэрмінова сродкі ў фонд таксама маюць пералічыць ААТ "Гомельтранснафта Дружба" (126 мільярдаў 430 мільёнаў рублёў), ВА "Беларуснафта" (24 мільярды 100 мільёнаў), РУП "Белтэлеком" (4 мільярды) і РУП "Белаэранавігацыя" (2 мільярды 500 мільёнаў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG