Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседзі Освальда сталі першымі ўладальнікамі кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску»

абноўлена

«Сьлед матылька. Освальд у Менску». Так называецца новая кніга, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». На яе старонках аўтар — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук — зьдзейсьніў дакумэнтальнае падарожжа ў Менск пачатку 1960-х. Тады там жыў малады амэрыканскі перабежчык, якога па вяртаньні на радзіму зьвінавацяць у забойстве прэзыдэнта Кенэдзі. Кніга будзе прэзэнтаваная ў Менску 13 кастрычніка ў кнігарні «логвінаЎ».

Але першымі яе ўладальнікамі сталі жыхары дому на Камуністычнай, 4 у Менску, дзе жыў Лі Харві Освальд. Кнігі суседзям Освальда падпісаў аўтар Аляксандар Лукашук.

"Сьлед матылька. Освальд у Менску"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00
Наўпроставы лінк

Разьдзелы з кнігі ў Чытальнай залі Свабоды.

У былой кватэры Освальда цяпер гаспадарыць Эдуард Сагындыкаў.
Аўтограф Эдуарду Сагындыкаву ад Аляксандра Лукашука.
Аляксандар Лукашук з былымі суседзямі Освальда.
З былой суседкай Освальда Ірынай.
Ірына, калі была школьніцай, напісала Освальду ліст, і атрымала адказ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG