Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Маскву аб'яднацца ў ціску на Лукашэнку


Майкл Познэр

Майкл Познэр

Намесьнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр выказаў заклапочанасьць сытуацыяй зь незахаваньнем правоў чалавека ў Беларусі.

«Я спадзяюся, што ў нас ува ўсіх будзе магчымасьць паўплываць на Лукашэнку. Яго палітычныя апанэнты застаюцца пад вартай», — заявіў ён 12 кастрычніка ў эфіры расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Познэр прапанаваў Маскве аб’яднаць намаганьні, каб дамагчыся ад прэзыдэнта Беларусі вызваленьня экс-кандыдатаў у прэзыдэнты краіны, якія мучацца ў зьняволеньні, і захаваньня іх палітычных правоў.

«Вельмі важна, каб усе нашы ўрады, на Захадзе ці на Ўсходзе, выказвалі сваю заклапочанасьць. Мы яе выказвалі, як і многія іншыя ўрады, і заклікаем расейскі ўрад выказаць сваю заклапочанасьць. І цяпер мы заклікаем Лукашэнку ня толькі вызваліць людзей, якія застаюцца пад вартай, кандыдатаў на мінулых выбарах, але і аднавіць іх палітычныя правы, каб яны маглі вярнуцца ў беларускую палітыку», — заявіў Познэр.

«Мы працягнем на іх ціснуць», — дадаў дыплямат, камэнтуючы сытуацыю ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG