Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва ўрад перадалі патрабаваньні Народнага сходу


Народны сход у Менску.

Народны сход у Менску.

Рэзалюцыя з патрабаваньнямі ўдзельнікаў Народнага сходу 12 кастрычніка перададзеная ў Савет міністраў.

Сустаршыня аргкамітэту Народнага сходу Віктар Івашкевіч паведаміў, што ў прыёмнай Дома ўраду арганізатараў сходу прыняў начальнік аддзелу лістоў і прыёму грамадзян Аляксандар Коўшар.

Чыноўнікі заявіў, што адказ на патрабаваньні будзе цягам месяца.

Ва ўрад перададзеныя рэзалюцыі, прынятыя ўдзельнікамі народных сходаў у Менску, Полацку, Наваполацку, Бабруйску, Гомелі, Вялейцы, Воршы, Баранавічах, Віцебску, Магілёве і Жлобіне.

Удзельнікі сходаў, якія прайшлі ў Беларусі 8 кастрычніка, выставілі ўладам наступныя патрабаваньні:

  • Спыніць рост цэнаў на прадукты харчаваньня, тавары першай неабходнасьці, паслугі і мэдыкаменты;
  • Індэксаваць заробкі, пэнсіі, стыпэндыі і адрасную сацыяльную дапамогу паводле росту коштаў, а рублёвыя ўклады насельніцтва — адпаведна з курсам беларускага рубля на 1 студзеня 2011 году;
  • Забясьпечыць грамадзянам магчымасьць свабодна купляць валюту і вяртаць крэдыты ў беларускіх рублях;
  • Скасаваць сыстэму кароткатэрміновых абавязковых кантрактаў;
  • Стымуляваць гаспадарчую ініцыятыву і даць магчымасьць прадпрымальнікам ствараць новыя працоўныя месцы;
  • Вызваліць усіх палітвязьняў і аднавіць іх ва ўсіх грамадзянскіх правах;
  • Правесьці новыя свабодныя выбары прэзыдэнта і парлямэнту.

Івашкевіч паведаміў журналістам, што ў народных сходах па ўсёй краіне прыняло ўдзел каля дзьвюх-трох тысяч чалавек.

«Аднак я ўпэўнены, што патрабаваньні, якія зафіксаваныя ў рэзалюцыі, падтрымліваюць 80% насельніцтва. На жаль, ня ўсе гэтыя людзі змаглі публічна пра іх заявіць», — сказаў палітык.

Наступны Народны сход заплянаваны на 12 лістапада, піша БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG