Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўлёткі на слупах — па 350 тысяч рублёў штрафу


Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор з Маладога фронту пакараныя штрафамі: па 350 тысяч рублёў кожны. Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Горадні пастанавіла, што ўлёткі на слупах былі парушэньнем артыкулу 21.14 пра “добраўпарадкаваньне населеных пунктаў”.

Маладых людзей затрымалі ўначы 17 верасьня за тое, што яны расклейвалі ўлётакі пра маўклівую акцыю пратэсту 21 верасьня.

Алеся Кіркевіча вызвалілі з наваполацкай калёніі 1 верасьня. Раней яго асудзілі на чатыры гады зьняволеньне за падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG