Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта палітык паведаміў карэспандэнту газэты “Народная Воля”. Падставай для звароту ў суд стаў сюжэт, прысьвечаны Народнаму сходу, які быў паказаны ў праграме “В центре внимания” 9 кастрычніка ў эфіры Беларускага тэлебачаньня.

У сюжэце сьцьвярджалася, што на падрыхтоўку і правядзеньне Народнага сходу Віктар Івашкевіч прасіў грант памерам 340 тысяч даляраў. Заяўку на атрыманьне грошай Івашкевіч быццам бы накіраваў на імя дырэктара фонду Маршала Ёрга Форбрыга.

Сам Івашкевіч называе гэтую інфармацыяй лухтой:

«Заяўкі на 340 тысяч даляраў не было ў прыродзе. Гэта поўная лухта. Па БТ маглі сказаць што заўгодна, назваць нейкія астранамічныя сумы, як гэта рабілася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Падобныя сюжэты — спроба дыскрэдытаваць. Паказаць, што ўсё, што супраць улады, робіцца за грошы, нехта іх бярэ, іншым не дае... Да гэтага нельга ставіцца сур’ёзна».
Івашкевіч сказаў, што сёньня параіцца зь юрыстамі і будзе падаваць у суд на Белтэларадыёкампанію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG