Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва лічыць палітычна матываваным выбар пляцоўкі для будаўніцтва АЭС


Эдмінас Багдонас
Эдмінас Багдонас
Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заяўляе аб тым, што ў Вільні лічаць палітычна матываваным выбар Беларусьсю Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС.

"Гэтае месца для пляцоўкі мы лічым палітычна матываваным і вельмі б прасілі беларускія ўлады ня ўводзіць у зман ня толькі беларускі народ, але і ўсю ўсясьветную грамадзкасьць. Выбар пляцоўкі не дасьць ніякіх пэрспэктыў супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры зь Літвой", — заявіў дыплямат, перадае Інтэрфакс.

Багдонас паведаміў, што 11 кастрычніка першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў Беларусі Віталь Кулік заявіў , што пазыцыя Літвы, якая пярэчыць супраць будаўніцтва АЭС у Гарадзенскай вобласьці, — палітычна матываваная. Прадстаўнік беларускага Мінпрыроды таксама падкрэсьліў, што Беларусь правяла зь Літвой усе працэдуры па абмеркаваньні справаздачы пра ацэнку ўзьдзеяньня будучай АЭС на навакольнае асяродзьдзе.

"Учорашнюю заяву першага віцэ-міністра Куліка Літва лічыць заведама не адпаведнай ніякім стандартам дыпляматычных нормаў і заведама непраўдзіваю. Літва неаднаразова заяўляла, што гэтак званыя грамадзкія слуханьні ў Вільні яна лічыць несапраўднымі. Ніякіх кансультацыяў, мы лічым, таксама не адбылося", — адзначыў Багдонас.

Ён паведаміў, што Літва падала скаргу ў МАГАТЭ: "І ў Жэнэве, і ў Брусэлі Беларусь павінна будзе адказаць шмат на якія пытаньні".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG