Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ запрашае гарадзенку на спатканьне, а тая адмаўляецца


Гарадзенка Вольга Камягіна кажа, што праз тэлефон яе выклікаюць на гутарку ў КДБ. Ад самай раніцы таксама звоняць у дзьверы, але я не адмыкаю, кажа яна.

Дадзеныя Вольгі Камягінай перапісалі міліцыянты на Савецкай плошчы ў Горадні 21 верасьня, калі плянавалася маўклівая акцыя пратэсту.

Пасьля гэтага яе праз тэлефон пачалі выклікаць на размову ў КДБ, кажа Камягіна. Каб спыніць такія спробы, яна надрукавала ў сваім блогу пераказ званкоў. Але пасьля гэтага яе не пакінулі ў спакоі, кажа Вольга.
XS
SM
MD
LG