Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў. Патрабаваньні Народнага сходу перададзеныя мясцовай уладзе


12 кастрычніка арганізатары Народнага сходу ў Магілёве перадалі ў гарвыканкам патрабаваньні, зацьверджаныя яго ўдзельнікамі 8 кастрычніка.

"Першае пытаньне — скасаваць плату за праезд студэнтам. Нашы магілёўскія студэнты ніяк ня горшыя за менскіх. Другое пытаньне — скасаваць дыскрымінацыйную пастанову пра месцы правядзеньня масавых мерапрыемстваў, якія праводзяць грамадзкія арганізацыі, палітычныя партыі й групы грамадзян. У гэтым пытаньні дзеяньні ўлады проста амаральныя. Нам выдзяляюць пляцоўкі ўдалечыні ад людных месцаў, і яшчэ ад нас патрабуюць аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікам і мэдыкам. Улада парушае канстытуцыйнае права грамадзян", — паведаміў сябра аргкамітэту Народнага сходу, старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.

Шанцаў кажа, што патрабаваньні будуць дасланыя ў Менск. Ад палаты прадстаўнікоў Народны сход запатрабаваў скасаваць папраўкі, прынятыя ў закон "Аб масавых мерапрыемствах". Ад Адміністрацыі прэзыдэнта — вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў. Ад ураду — спыніць рост цэнаў і праіндэксаваць заробкі і іншыя выплаты згодна з курсам рубля на 1 студзеня 2011 году.

Народны сход адбыўся ў Магілёве 8 кастрычніка на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. Подпісы за яго правядзеньне аддалі жыхары навакольных дамоў. На сход прыйшлі, паводле арганізатараў, 152 чалавекі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG