Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўлёткі на слупах — два пратаколы


Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

12 кастрычніка адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Горадні разгледзіць пратаколы на Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор.

Маладых людзей затрымалі ўначы 17 верасьня за тое, што яны расклейвалі ўлётакі пра маўклівую акцыю пратэсту 21 верасьня.

Пазьней міліцыянты таксама міліцыянты склалі на Кіркевіча і Велігор дадатковы пратакол за парушэньне закону пра арганізацыю.

Велігор і Кіркевіч – сябры "Маладога фронту".

Алеся Кіркевіча вызвалілі з наваполацкай калёніі 1 верасьня. Раней яго асудзілі на чатыры гады зьняволеньне за падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2010 году.
XS
SM
MD
LG