Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Том Стопард напісаў у адміністрацыю бабруйскай і глыбоцкай калёніяў


Том Стопард
Том Стопард
Вядомы брытанскі драматург Том Стопард даслаў лісты начальніку папраўчай калёніі № 2 Бабруйску, дзе адбывае пакараньне былы кандыдат на прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў, а таксама начальніку папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім, дзе знаходзіцца лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч. Стопард патрабуе спыніць ціск на палітычных зьняволеных.

"Пасьля падзеньня таталітарных рэжымаў ня толькі заказчыкі, але і выканаўцы злачынных загадаў нясуць адказнасьць за свае дзеі. Вельмі спадзяюся, што вы не дазволіце ўцягнуць сябе ў злачынствы, якімі славіцца рэжым апошняга дыктатара Эўропы Лукашэнку", - напісаў Стопард.

"Мы сочым за далейшым разьвіцьцём сытуацыі і заклікаем вас ўстрымацца ад любых дзеяньняў або бязьдзейнасьці, якія маглі б нанесьці шкоду здароўю і псыхалягічнаму стану Саньнікава і Дашкевіча", - піша Стопард.

Пра лісты паведамляе расейскае выданьне "Новая газета".

Зьмітра Дашкевіча перавялі ў глыбоцкую калёнію з горацкай у верасьні. Андрэя Саньнікава перавялі ў Бабруйск з Наваполацку.

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст "Маладога фронту" Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў.

Былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG