Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Ад 12 кастрычніка ў абед крамы ў Магілёўскай вобласьці ня будуць прадаваць пладова-ягадныя віны. Абмежаваньне будзе дзейнічаць ад 12 да 14 гадзінаў.

Такое распараджэньне падпісаў старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка. Мэта экспэрымэнту – паменшыць аб'ёмы продажу нізкаякасных алькагольных напояў, барацьба з алькагалізацыяй насельніцтва.

Абмежаваньні продажу "чарнілаў" распаўсюджваюцца на ўсю Магілёўскую вобласьць.

Ад 1 ліпеня 2011 году на Магілёўшчыне ўлады ўвялі абмежаваньні на продаж пладова-ягадных вінаў ад 18 гадзіны вечара да 10 гадзінаў раніцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG