Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне – хмарна, кароткачасовы дажджы. Тэмпэратура +7-+10 градусаў


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Менск, у бізнэс-цэнтры "Вікторыя" (пр. Пераможцаў, 59) адбудзецца пленарнае пасяджэньне Беларускага энэргетычнага і экалягічнага кангрэсу
Пачатак у 10.00. Менск, у Белпрессцентре (вул. Кастрычніцкая, 5) адбудзецца прэсавая канферэнцыя старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца

Пачатак у 14.30. Менск, па адрасе вул. К. Маркса, 21, кв. 21 па ініцыятыве беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі і "Гавары праўду" адбудзецца круглы стол па пытаньні вызваленьня палітвязьняў. Удзел прымуць прадстаўнікі палітычных і грамадзкіх арганізацый, праваабаронцы, сваякі палітвязьняў
Пачатак у 15.00.


Франкфурт-на-Майне, адкрыцьцё міжнароднага кніжнага кірмашу

Кіеў, абнародаваньне справаздачы Міжнароднай амністыі ад міліцэйскіх катаваньнях ва Ўкраіне

Бэлград, эўрапейская канфэрэнцыя, прысьвечаная барацьбе са СНІДам

Брусэль, пленарная сэсія Эўрапейскага парлямэнту


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнай датай «адкрыцьця Амэрыкі».

1822 – Педру І абвешчаны імпэратарам Бразыльскай імпэрыі, Бразылія атрымала незалежнасьць ад Партугаліі

1960 - на 15-й асамблеі ААН Н. С. Хрушчоў гразіўся паказаць "прагніламу Захаду» «кузькіну маць».

1999 – у выніку ваеннага перавароту да ўлады ў Пакістане прыйшоў генэрал Пэрвэз Мушараф

У гэты дзень нарадзіліся:

1537 ― Эдуард VI, кароль Ангельшчыны

1796 ― Міхаіл Мураўёў-Віленскі, расейскі генэрал, кіраўнік падаўленьня паўстаньня 1863―1864 гадоў у Беларусі

1935 ― Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар)

1955 ― Антэ Гатовіна, харвацкі генэрал, абвінавачваецца ў ваеных злачынствах

У гэты дзень памерлі:

1924 ― Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

1955 ― Лаўрэнці Цанава (расстраляны), супрацоўнік савецкіх карных ворганаў, наркам унутраных справаў БССР

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Гішпанія – дзень гішпанскай нацыі

МІНУС 365:


"Гэты рэжым скончыцца... 19-га сьнежня"


Цытата на памяць


Выпадак можа быць псэўданімам Бога, калі ён ня хоча падпісвацца

Анатоль Франс
XS
SM
MD
LG