Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэграцыйны каэфіцыент значна не паменшыць цану газу


Беларусь не ўскладае асаблівай надзеі на інтэграцыйны каэфіцыент па зьніжэньні цаны расейскага газу, заявіў 11 кастрычніка журналістам у Менску намесьнік міністра энэргетыкі Юрый Рымашэўскі.

«Вы бачыце, якая сёньня сытуацыя па газе. Хаця нам абяцаны паніжальны інтэграцыйны каэфіцыент, у значнай ступені ён цану газу ня зьнізіць, а ў пэрспэктыве з выхадам на роўнадаходнасьць ён падымецца да той рынкавай цаны, якая ёсьць сёньня», — сказаў намесьнік міністра, перадае БЕЛТА.

Ён адзначыў, што адным з галоўных кірункаў разьвіцьця энэргетыкі ў Беларусі зьяўляецца ўкараненьне альтэрнатыўных крыніц энэргіі.

«Мы прыйшлі ўжо да таго, што прапрацоўваюцца пытаньні выманьня такога мясцовага рэсурсу, які ў нас ёсьць, як буры вугаль. Таксама ідзе праца над павелічэньнем здабычы торфу і далучэньнем яго да энэргетычнага балянсу. Аднак праблемы энэргетычнай бясьпекі гэта ня вырашыць. Таму мы ідзём на іншыя кардынальныя крокі, уключаючы будаўніцтва АЭС, буйных каскадаў ГЭС на нашых рэках і разьвіцьцё ветрапаркаў», — сказаў намесьнік міністра.

У жніўні прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў Міністэрству энэргетыкі і «Газпрому» правесьці перамовы зь беларускім бокам, каб найбліжэйшым часам вызначыць паніжальны «інтэграцыйны» каэфіцыент для цаны паставак расейскага газу Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG