Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аштрафавалі баранавіцкага каардынатара Народнага сходу


Народны сход у Баранавічах.
Народны сход у Баранавічах.
Віктару Мезяку, каардынатару Народнага сходу ў Баранавічах, прысудзілі штраф 350 тысяч рублёў. Судзьдзя баранавіцкага суду Аксана Сарахман палічыла яго вінаватым у распаўсюджваньні ўлётак з заклікам да несанкцыянаванага мерапрыемства.

Улічваючы тое, што суд заняў літаральна некалькі хвілінаў, Віктар Мезяк лічыць, што гэты прысуд быў ужо прадвырашаны:

«Хуценька судзьдзя прагаварыла працэдуру, хадайніцтва адхіліла, і вырак вынесены. Суд па загадзе, таму ён такі й хуткі. Ёсьць нейкі загад, і яны штампуюць проста… Таму што ўсім адно й тое ж інкрымінуюць».

Віктара Мезяка затрымалі 30 верасьня, калі ён клеіў улёткі пра Народны сход на дошку аб’яваў. На актывіста склалі пратакол і адпусьцілі, паабяцаўшы выклікаць у суд.

11 кастрычніка спадара Мезяка выклікалі ў міліцыю, апыталі пра Народны сход і ягоны ўдзел у сходзе, пасьля чаго завезьлі ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG