Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што не зусім разумее, за што былы прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка атрымала сем гадоў зьняволеньня. Пуцін падкрэсьліў, што ставіць пад сумнеў комплекс дасягнутых па выніках перамоваў зь ёй газавых дамоўленасьцяў паміж Расеяй і краінай небясьпечна і контрапрадуктыўна.

"Сем гадоў - лічба такая ... Сама па сабе лічба – добрая. Я, праўда, ня вельмі разумею, за што ёй далі гэтыя сем гадоў", - заявіў У. Пуцін, пракамэнтаваўшы ў Пэкіне на просьбу журналістаў рашэньне ўкраінскага суду.

Паводле Пуціна, Ю.Цімашэнка для яго - «ня сябар, не сваяк, больш таго, хутчэй, палітычны апанэнт", таму што яна "заўсёды была чалавекам у палітыцы заходне-арыентаваным".

"Што тычыцца газавых справаў, то я ж не знаёмы з абвінаваўчым заключэньнем суду, я ня ведаю, што там напісана канкрэтна, але калі судзіць па матэрыялах СМІ, то абвінаваўчы прысуд вынесены за падпісаньне кантрактаў з Расеяй па газе. Ну, па-першае, Цімашэнка нічога не падпісвала, кантракты падпісаныя на ўзроўні гаспадарчых суб'ектаў "Газпромам" і НАКам Украіны ", - сказаў У. Пуцін.

Самае ж галоўнае, паводле У. Пуціна, ня ў гэтым. "Самае галоўнае заключаецца ў тым, што гэтыя кантракты камэрцыйныя падпісаны ў поўнай адпаведнасьці з законамі Расеі, Украіны і міжнароднымі правіламі, міжнароднымі нормамі", - сказаў прэм'ер РФ.

Ён нагадаў, што пры падрыхтоўцы дакумэнтаў бакі зыходзілі з практыкі, якая склалася ў адносінах "Газпрому" зь іншымі партнэрамі ў Эўропе. Пры вызначэньні цаны на газ была ўжытая дакладна такая самая формула, як у аналягічных кантрактах зь іншымі эўрапейскімі партнэрамі, дадаў У. Пуцін.

Вельмі важна тое, што ўпершыню за многія гады былі падзеленыя кантракт на пастаўкі газу ва Ўкраіну і кантракт на транзыт у ЭЗ, сказаў ён, падкрэсьліўшы, што гэтае пытаньне зьяўляецца прынцыповым.

Гэта, растлумачыў ён, не зьвязвае спрэчныя двухбаковыя адносіны паміж РФ і Украінай у газавай сфэры з транзытам газу ў ЭЗ.

"І я лічу, што ставіць пад сумнеў увесь гэты комплекс дамоўленасьцяў - гэта небясьпечна і контрапрадуктыўна", - сказаў У. Пуцін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG