Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы абвешчаны канчатковыя вынікі выбараў


Дональд Туск падчас абвяшчэньня першых папярэдніх вынікаў выбараў увечары 9 кастрычніка
Дональд Туск падчас абвяшчэньня першых папярэдніх вынікаў выбараў увечары 9 кастрычніка
У Польшчы афіцыйна абвешчаныя вынікі парлямэнцкіх выбараў. Прэм'ер Дональд Туск заявіў, што ўрад застаецца ў нязьменным складзе да канца 2011 году.

Паводле афіцыйных дадзеных ЦВК Польчшы, у Сэйм увайшлі 5 партыяў:

Грамадзянская плятформа (Platforma Obywatelska) - 207 месцаў (39,18% галасоў)
Права і справядлівасьць (Prawo i Sprawiedliwość) - 157 (29,89%)
Рух Палікота (Ruch Palikota) - 40 (10,02%)
Сялянская партыя (Polskie Stronnictwo Ludowe) - 28 (8,36%)
Cаюз левых дэмакратаў (Sojusz Lewicy Demokratycznej) - 27 (8,24%)

Адно месца ў Сэйме атрымаў прадстаўнік нямецкай меншасьці.

Цягам апошніх чатырох гадоў у Польшчы кіравала кааліцыя Грамадзянскай плятформы (лідэр – Дональд Туск, прэм’ер-міністар) і Сялянскай партыі (лідэр – Вальдэмар Паўляк, віцэпрэм’ер, міністар эканомікі). Выглядае на тое, што кааліцыя захаваецца і на наступныя 4 гады.

Прэм’ер Дональд Туск заявіў тыднёвіку “Палітыка”, што зьвернецца да прэзыдэнта з прапановай захаваць цяперашні склад кабінэту міністраў да сканчэньня тэрміну польскага старшыняваньня ў Эўразьвязе, гэта значыць да канца 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG