Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: выказваньні Лукашэнкі маюць "падбухторніцкі характар"


Віктар Гасёнак

Віктар Гасёнак

МЗС Польшчы выклікала беларускага амбасадара Віктара Гайсёнка з-за выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што палякі нібыта аспрэчваюць заходнюю мяжу Беларусі.

МЗС Польшчы зьвярнуў увагу беларускага амбасадара на тое, што заявы Лукашэнкі, у якіх ён прыпісвае польскім уладам намеры рэвізіі дзяржаўных межаў, "пазбаўленыя ўсялякіх падставаў".

Польскі бок нагадаў прадстаўніку афіцыйнага Менска, што "незалежная Польшча ніколі не ставіла пад сумнеў непарушны характар польска-беларускай мяжы, што было пацьверджана ў Дамове аб добрасуседзтве 1992 году".

Паводле МЗС Польшчы, выказваньні Лукашэнкі маюць "падбухторніцкі характар, зьяўляюцца безадказнымі і разьлічаныя на правакацыю непатрэбных праблем у дачыненьнях паміж суседзямі".

"Беларускае грамадзтва добра ведае, што Польшча ў сваёй палітыцы адносна Беларусі кіруецца эўрапейскімі вартасьцямі, жаданьнем абароны правоў чалавека і асноўных свабод і выступае за сапраўдны грамадзкі дыялёг як пачатак дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі", -- паведамляе з гэтай нагоды МЗС Польшчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG