Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі пікет салідарнасьці зь Юліяй Цімашэнкай


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Актывісту "Руху за свабоду" Рыгору Грыку баранавіцкі гарвыканкам забараніў праводзіць пікет салідарнасьці з былым прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай.

У лісьце з гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Дзьмітрыя Касьцюкевіча паведамляецца, што правядзеньне пікету не дазваляецца, бо "мэта пікетаваньня можа быць расцэненая ўрадам Украіны як умяшаньне ўва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы".

"Я катэгарычна нязгодны з рашэньнем Баранавіцкага гарвыканкаму. А наконт таго, што тут нейкае ўмяшаньне ў справы Ўкраіны — гэта лухта! Я ж не заклікаю да зьвяржэньня законна выбранай улады Ўкраіны, а хачу толькі аказаць маральную падтрымку Юліі Цімашэнцы. Ёсьць артыкул 35 Канстытуцыі, у якім сказана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права праводзіць мітынгі, шэсьці, пікеты. І гэтае права гарантуецца дзяржавай. А вось чыноўнікі перашкаджаюць, пазбаўляюць мяне гэтага права. Дарэчы, гэта ўжо пяты запар пікет, які мне забараняюць у Баранавічах. Таму я мушу зьвяртацца ў пракуратуру, бо парушаныя мае канстытуцыйныя правы", — распавёў Рыгор Грык.

Грык плянаваў правесьці пікет салідарнасьці зь Юліяй Цімашэнкай пад лёзунгам "Стане праўда, стане воля!" у старым парку Баранавічаў 16 кастрычніка.

Рыгор Грык пабываў ва Ўкраіне ў ліпені, быў у судзе на працэсе Юліі Цімашэнкі і ў намётавым гарадку ў яе падтрымку.
XS
SM
MD
LG