Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлію Цімашэнку асудзілі на 7 гадоў турмы


Адвакаты Цімашэнкі будуць абскаржваць судовае рашэньне. На час апэляцыі яна застанецца пад вартай у сьледчым ізалятары.

У судзе Пячэрскага раёну Кіева судзьдзя Радзіён Кірэеў прызнаў былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юлію Цімашэнку вінаватай у злоўжываньнях, якія нанесьлі шкоду дзяржаўнай кампаніі «Нафтагаз Украіны» на суму 1,5 мільярда грыўняў (187 мільёнаў даляраў).

Цімашэнку асудзілі на 7 гадоў турмы з пазбаўленьнем права займаць уладныя пасады на 3 гады. Дадаткова Цімашэнка мае кампэнсаваць «у поўным аб’ёме» страты, якія падпісаны ёю газавы кантракт з Расеяй нанёс «Нафтагазу Ўкраіны».

«Дзеяньні Цімашэнкі выходзяць за рамкі яе паўнамоцтваў, што
Дзеяньні Цімашэнкі выходзяць за рамкі яе паўнамоцтваў, што спрычыніла цяжкія наступствы.

спрычыніла цяжкія наступствы», – сказаў Кірэеў. Цімашэнка мае адбываць пакараньне на тэрыторыі Кіеўскай вобласьці. У тэрмін адбываньня кары будзе залічанае яе прабываньне ў СІЗА пад сьледзтвам.

Перад судом Пячэрскага раёну Кіева, у якім зачытваўся прысуд, сабраліся некалькі тысячаў прыхільнікаў Юліі Цімашэнкі. Падчас зачытваньня прысуду спэцназаўцы выцясьнілі людзей з Храшчаціку, галоўнай вуліцы Кіева.



Юлія Цімашэнка была абвінавачаная ва злоўжываньнях пры падпісаньні газавых дамоваў з Расеяй у 2009 годзе.

«Ніхто ні ў сьвеце ні ва Ўкраіне ня верыць ні ў якія анансаваныя тут злачынствы. Якраз таму ніхто – ні Януковіч, ні Кірэеў – ня зможа прыніжыць маё сумленнае імя», – сказала Цімашэнка журналістам перад зачытваньнем прысуду.

Юлія Цімашэнка слухала прысуд седзячы. Яе адвакаты стаялі.

Былы палітычны партнэр Цімашэнкі і былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка сказаў у інтэрвію Бi-Бі-Сі, што ён ня бачыць палітычнай падбіўкі ў працэсе супраць яе. Паводле Юшчанкі, падпісаўшы ў 2009 годзе 10-гадовы кантракт з Расеяй на пастаўкі газу ва Ўкраіну, Цімашэнка здрадзіла нацыянальным інтарэсам.

«Украіна ня можа абслугоўваць гэты кантракт. Ён прыносіць нам штогод страты; калі ўзяць пад увагу транзыт, мы не дабіраем прыблізна 4 мільярды. За газ мы штогод пераплачваем 3,5 мільярда, калі параўноўваць з камэрцыйнай рынкавай цаною» – заявіў Юшчанка.

Твітэр-трансьляцыя. Пошук па хэштэгу #tymoshenko

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG