Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне – хмарна, але без ападкаў. Тэмпэратура +10-+11 градусаў


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя на тэму: "Гатоўнасьць сыстэм жыцьцезабесьпячэньня і жылых дамоў да восеньска-зімовага ацяпляльнага сэзону"

Пэкін, візыт прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна ў Кітай

Кіеў, абвяшчэньне прысуду былому прэм'ер-міністру Ўкраіны Юліі Цімашэнцы

Брусэль, пасяджэньне Эўрапарлямэнту з разглядам сытуацыі ў Грузіі і ва Ўкраіне

Н'ю-Ёрк, пачатак суду над міжнародным гандляром зброяй, расейскім грамадзянінам Віктарам Бутам


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1138 – землятрус у Алеппа, на тэрыторыі сучаснай Сірыі і Турэччыны, ў выніку якога загінула 230 тысяч чалавек

1899 – пачалася Англа-бурская вайна

1918 – Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 ― Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1952 год

У гэты дзень памерлі:

1424 – Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі

1531 ― Ульрых Цьвінглі, дзеяч рэфармацыі ў Швайцарыі

1683 ― Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ

1889 ― Джэймс Джоўль, брытанскі фізык


ЁСЬЦЬ НАГОДА


У Малдове – Дзень віна.

МІНУС 365:

Беларусь-Расея: канфлікт каньюнктурны ці сыстэмны?


Цытата на памяць.


Многія людзі глядзяць на Госпада Бога як на слугу, які павінен зрабіць за іх усю брудную працу

Франсуа Марыяк
XS
SM
MD
LG