Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз цяпер не гатовы разглядаць пытаньне аб аднаўленьні дыялёгу з Беларусьсю. Такую заяву зрабіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

«На дадзенай стадыі мы не гатовыя разглядаць аднаўленьне дыялёгу, пакуль не ўбачым - і гэта было ясна агучана, - што ўсе палітычныя зьняволеныя вызваленыя і рэабілітаваныя», - сказала Эштан на прэс-канфэрэнцыі, перадае БелаПАН.

«Я сапраўды спадзяюся, што ўбачанае намі нядаўна з'яўляецца станоўчым знакам і што цяпер беларускія ўлады гатовыя выпусьціць і рэабілітаваць астатніх вязьняў, каб мы маглі рухацца далей. Калі б яны так зрабілі, мы б, вядома, маглі ўзаемадзейнічаць », - заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС.

Эштан таксама адзначыла, што важным складальнікам палітыкі ЭЗ з'яўляецца ўзаемадзеяньне з беларускай грамадзянскай супольнасьцю, і аддала належнае эўракамісару па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі суседзтва Штэфану Фюле за яго працу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG