Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца, Аўтуховіча і Лобава падпісалі на берасьцейскую прэсу


Тацяна Клімус

Тацяна Клімус

Па просьбе берасьцейскай каардынатаркі камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» Тацяны Клімус берасьцейскія рэдактары падпісалі палітзьняволеных на свае выданьні. Рэдактары газэтаў «Брестский курьер» і «Брестская газета» Мікалай Аляксандраў і Віктар Марчук вырашылі дасылаць асобнікі сваіх штотыднёвікаў палітвязьням Паўлу Севярынцу, Мікалаю Аўтуховічу і Эдуарду Лобаву, якія адбываюць пакараньне ў Берасьцейскай вобласьці.

Мікалай Аляксандраў: «Канечне ж, мы прыхільна паставіліся да такой ідэі, бо гэта — вялікая справа, мы павінны неяк спатоліць інфармацыйны голад палітвязьняў. Гэта для іх будзе ўсьведамленьнем падтрымкі, салідарнасьці. Да таго ж, гэта й адкрытая камунікацыя такім чынам. Ды і проста ў нашых умовах праяўляць нейкую падтрымку, салідарнасьць, крайне важна, каб і мы самі адчувалі такую жывую сувязь з гэтымі людзьмі,» — патлумачыў рэдактар «Брестского курьера» Мікалай Аляксандраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG